За кінатэатрам «Космас» збіраюцца пабудаваць 2−3 павярховы жылы дом з мансардай.
Права праектавання і будаўніцтва на месцы дамоў 16 і 16А па вул. Славацкага выставілі на аўкцыён, які адбудзецца 21 мая ў 12.00 у актавай зале Гродзенскага гарвыканкама (пл. Леніна, 2/1).
Забудоўшчыку прапануюць знесці два дамы на гэтым месцы і высечы зялёныя насаджэнні, якія трапляюць пад забудову. Плошча ўчастка — 0,2 га (20 сотак).
Пачатковы кошт участка — 31,8 тысяч руб., знос будынкаў абыйдзецца прыблізна ў 127,6 тысяч руб. Участак ужо выстаўлялі на таргі раней.
У доме № 16а ніхто не жыве: вокны і дзверы забітыя, ёсць папераджальная шыльда, што знаходзіцца побач з домам небяспечна. У суседняй пабудове яшчэ пражываюць людзі, піша vgr.by.