У Скідзелі прайшоў конкурс грацыі і прыгажосці «Міс старшакласніца-2019». Сем старшакласніц змагаліся за званне самай абаяльнай. Прычым рыхтаваліся да выхаду на сцэну школьніцы за некалькі тыдняў, паведамляе grodnonews.by.

Конкурс пачаўся запальным дэфіле «Незабудка». Пасля гэтага гледачоў і журы чакала традыцыйная «Візітоўка». Дзяўчаты расказалі пра сябе, свае планы на будучыню і нават мары, дэманстравалі таленты. Але ўсё ж ярчэй за ўсё ў творчым плане яны праявілі сябе ў яшчэ адным этапе конкурснай праграмы — «Хвіліна славы».

Падчас конкурсных дэфіле выходзілі на сцэну яны ў нацыянальных строях ад тэатра моды «Кудесница» Скідальскага ГСПЛ і ў вячэрніх сукенках. Атмасферу свята і яркага шоу разам з дзяўчатамі падтрымлівалі калектывы Скідальскага цэнта моладзі.