Святочныя мерапрыемствы да 9 Мая стартуюць ужо на гэтым тыдні. Ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны і абласным цэнтры ў дні святкавання Дня Перамогі пройдуць мітынгі, тэматычныя канцэрты, віншаванні ветэранаў і традыцыйная акцыя «Праспяваем „Дзень Перамогі“ разам!», паведамляе grodnonews.by.
У Гродне 3 мая пройдзе ўрачысты прыём ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым. У драмтэатры пакажуць «Дзённік салдата», які раскажа пра вайну ад першай асобы.
Урачыстым маршам войскі Гродзенскага і Слонімскага гарнізонаў пройдуць у Гродне і Слоніме. У праграме — салют у Гродне і Скідзелі, Лідзе і Мастах.
Ва ўсіх раёнах вобласці пройдзе акцыя «Малюем Перамогу разам!». Па ўсёй вобласці святочныя канцэрты 9 мая пачнуцца ў адзін час — «У шэсць гадзін вечара пасля вайны». Пачынаючы з 5 мая і да 3 ліпеня па Гродзеншчыне пройдзе акцыя «Ваенная агітбрыгада» — ва ўсіх населеных пунктах пройдуць выязныя тэматычныя канцэрты.
Як распавялі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, больш за 70 эпізодаў святочных мерапрыемстваў у гэтым годзе пройдуць упершыню. У Гродзенскім райне пройдзе гістарычны велаквэст для ўсёй сям'і «Усе дарогі вядуць да Перамогі» па месцах баявой славы і фестываль салдацкай кашы, падчас якога кожная арганізацыя, СВК раёна на сваім тэматычным падворак арганізуе працу палявой кухні.
Усяго на Гродзеншчыне святочнымі мерапрыемствамі будуць ахоплены больш за паўтары тысячы населеных пунктаў.