Толькі за папярэдні тыдзень — 81, сярод іх 23 дзіцяці, піша sb.by.
Больш за ўсё пацярпелых зарэгістравана ў Гродне і Гродзенскім раёне. Па словах энтамолага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Валянціны Слізевіч, часцей за ўсё напады членістаногіх рэгістраваліся на тэрыторыі лясных масіваў, ускраінах населеных пунктаў, а таксама прыватных домаўладанняў у сельскай мясцовасці:
— Па выніках нашых абследаванняў найбольшая колькасць кляшчоў зафіксавана ў Гродне ў лесапарку Румлёва, урочышча Пышкі, Каложскім парку, Ласосна, а таксама на тэрыторыях лясных зон Іўеўскага, Свіслацкага, Гродзенскага і Шчучынскага раёнаў.
У гэтым годзе першыя ўкусы былі зафіксаваныя ў канцы лютага. Ранняй актыўнасці спрыялі ўмовы надвор’я. Усяго у 2018 годзе да лекараў звярнуўся 6351 пацярпелы ад нападу кляшчоў, а ў 2017-м — 8316. На зніжэнне колькасці крывасмокаў ў прыродзе, тэрыторыях абследаваных аб’ектаў паўплывалі мерапрыемствы па добраўпарадкаванні, супрацьклешчавой апрацоўцы.
Медыкі нагадваюць, што кляшчы могуць стаць пераносчыкамі дзевяці небяспечных захворванняў, сярод якіх часцей за ўсё сустракаюцца Лайм-барэліёз і клешчавы энцэфаліт. Заражэнне можа адбыцца не толькі пры прысмоктванні, але і праз мікратраўмы пры зняцці кляшча, выпадковага раздушвання, пры пападанні на кан’юнктыву вока, пры ўжыванні некіпячонага казінага малака, прадуктаў яго перапрацоўкі. У мінулым годзе ў Гродзенскай вобласці Лайм-барэліёзам захварэлі 230 чалавек, клешчавы энцэфаліт — 50.
Пераносчыкі кляшчоў - мышы, дзікія жывёлы, птушкі. Каб не дапусціць распаўсюджвання членістаногіх на сваіх участках, неабходна сачыць за парадкам, рэгулярна скошваць траву, а таксама высаджваць расліны, якія будуць іх адпужваць — чабор, шалфей, каўказскі рамонак. Можна засцерагчы сябе ахоўнымі палосамі - перекопкай участка па перыметры, адсыпкай жвіру. Для асабістай абароны варта выкарыстоўваць рэпеленты.
Спецыялісты звяртаюць асаблівую ўвагу на тое, што апрацоўку ад кляшчоў прысядзібных участкаў можна замовіць у цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі па месцы жыхарства. Гэта можна зрабіць і самастойна, набываючы спецыяльныя хімічныя сродкі.
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…