Кіраўнік Грjдзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалай Салянік далучыўся да «Параду прафесій», які прайшоў у цэнтры Гродна 1 мая.
Яшчэ 29 красавіка стала вядома, што гродзенскім актывістам адмовілі ў правядзенні альтэрнатыўнага святкавання Дня салідарнасці працоўных. У гарвыканкаме адказалі, што згодна з іх рашэнню, у гэты дзень у Парку Жылібера адбудзецца шэраг культурных мерапрыемстваў.
Заяўку падавалі актывісты з Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Мікалай Салянік і Павел Драчоў 16 красавіка. Яны лічаць, што афіцыйныя мерапрыемствы не адлюстроўваюць сэнс свята.
«Нашых актывістаў ўвесь час караюць і садзяць. І таму мы прыдумалі акцыю да Дня працы, за якую нас складана будзе пакараць, таму што цяжка прыпісаць хоць які-небудзь артыкул адміністрацыйнага кодэксу. Я закатаў правую калашыну і прайшоўся разам з працаўнікамі па цэнтры Гродна» , — распавёў Мікалай Салянік.
Актывіст апынуўся пад пільнай увагай міліцыі, але яго ніхто не затрымліваў. Салянік разам з дэманстрантамі прайшоў увесь маршрут па цэнтры Гродна.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…