Прычал для маламерных судоў зноў з’явіўся на правым беразе Нёмана 30 красавіка. Плануецца, што з пачатку мая рачное таксі зможа катаць гродненцаў па вадзе.
У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама распавялі, што па Нёмане з пачатку сезона будзе хадзіць два кацеры, таксама як і ў мінулым годзе. Ёсць верагоднасць, што летам да іх далучацца новыя лодкі.
Асноўны маршрут рачнога таксі застаецца нязменным, ён праходзіць ад прычала каля былога піўзавода да Новага і Румлёўскага мастоў. Квіток каштуе 10 рублёў. Дзеці да 6 гадоў праходзяць бясплатна.