У Мірскім замку збіраюцца аформіць на працу двух катоў

У Мірскім замку збіраюцца афіцыйна аформіць на працу двух замкавых катоў. Іх абавязкі - лавіць мышэй і замілоўваць турыстаў.

Двух катоў, захавальнікаў экспазіцый, клічуць Граф і Князь, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на ctv.by.

У музеі ўпэўненыя: чацвераногія талісманы тут з’явіліся ня выпадкова. Гэтя гісторыя пачалася з белага ката. Ён з’явіўся з ніадкуль два гады таму. Стаў па-гаспадарскай разгульваць па бруку, грэцца на сонцы ў гатычных вежаў, па раніцах сустракаць, а па вечарах выпраўляць работнікаў. За дваранскую паставу ката празвалі Граф і залічылі ў захавальнікі музея. А праз год у яго з’явіўся напарнік — князь.

Кот Граф

Рыжы Князь
Сваю працу супрацоўнікі ўжо не ўяўляюць без такога мурлыкі-антыстрэсу. Тут дакладнае правіла: паеў сам — не забудзься і пра меншых «супрацоўнікаў».
Каты абедаюць у княскім двары

Гісторыя Мірскага замка звязана з родам Радзівілаў, а ў іх быў такі цудоўны прадстаўнік, як Мікалай Радзівіл Руды. І таму калі гэта шчасце мы ўбачылі вось на гэтай лавачцы, натуральна, адразу ж першая асацыяцыя — чым не князь, чым не Радзівіл Руды! — кажа Ганна Язерская, экскурсаводка музея «Замкавы комплекс „Мір“».

Супрацоўнікі вельмі любяць катоў
У распараджэнні тытулаваных катоў прасторны двор, Паўднёва-Заходняя і Цэнтральныя вежы. Зачыненыя дзверы не праблема — каты пранікаюць унутр па таемных хадах. Галоўная іх абавязак — берагчы экспанаты ад грызуноў. І яшчэ падзарабляць на экспазіцыі - каты вельмі падабаюцца турыстам.

Пухнатыя супрацоўнікі Мірскага замка улюбілі ў сябе турыстаў. Без фота ад іх ніхто не сыходзіць.

У планах музея — афіцыйна залічыць гадаванцаў у штат і нават выдаць працоўныя кніжкі. Гісторыя гэтага месца цесна ўзаемазлучаная з катом: лічыцца, што менавіта гэта жывёла ўжо 500 гадоў ахоўвае сцены Мірскага замка.

Калі ўзводзілі Мірскі замак, ёсць такая легенда, вядзьмак зняў меркі з галавы жывёлы, муляр абчасаў камень і умураваны яго ў сцяну замка. І па начах дух жывёлы ў вобразе ката тут хадзіў і, вядома ж, аберагаў яго, — распавядае экскурсоводка Ганна Язерская.


hrodna.life/2019/04/25/zarplatu-byi-pobolshe-kak-v-grodno-proshla-yarmarka-vakansiy/

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025