Тарыф «Перамога»: ветэраны змогуць тэлефанаваць за 1 рубель на месяц

МТС c 1 мая запускае ў Беларусі тарыф «Перамога» для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Кошт мабільнай сувязі ў ім будзе 1 рубель на месяц. Запуск прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Тарыф ўключае безліміт тэлефанаванняў унутры сеткі, 10 хвілін на міжнародныя выклікі і 100 МБ мабільнага інтэрнэту. Патэлефанаваць у іншыя сеткі Беларусі будзе каштаваць 3,43 капейкі на хвіліну, адправіць SMS — 3,39 капейкі, а трафік звыш нормы палічаць па прынцыпе «Адкрытага інтэрнэту».

Тарыф «Перамога» даступны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Можна памяняць на яго дзейны тарыф МТС або выбраць пры падключэнні. З 4 па 17 мая SIM-карту могуць бясплатна даставіць на дом.

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025