На Вялікай Траецкай на пустцы паміж дамамі №11 і 7 пачынаецца падрыхтоўка да будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага будынка. Да першага кварталу 2020 года там плануюць пабудаваць трохпавярховы дом.

Працы на аб’екце вядзе Гродзенская арганізацыя “Гарадское будаўніцтва”. У канцы верасня 2018 года праходзіла грамадскае абмеркаванне забудовы на Вялікай Траецкай. Тады гродзенскія гісторыкі выказаліся з нагоды новага аб’екта ў гістарычнай часткі горада. Яны адзначылі,

што будаваць можна, але зрабілі свае заўвагі . Ігар Лапеха паказаў макет гістарычнай забудовы гэтага месца.

Глядзіце, якім будзе новы будынак на Вялікай Траецкай
Макет часткі старога цэнтра Гродна. Чырвоным абведзеныя дамы, якія стаялі на месцы, дзе ў будучыні хочуць пабудаваць новы аб’ект.

 

Глядзіце, якім будзе новы будынак на Вялікай Траецкай
Пустка, дзе з’ явіцца адміністрацыйна-гандлёвы будынак

Праекціроўшчыкі распрацавалі канцэпцыю забудовы з улікам комплексных навуковых даследаванняў. Было выдзелена два аб’ёмы, розныя па вышыні, але вытрыманыя ў адным стылістычным вобразе. Аб’ёмы падзеленыя паміж сабой і паміж домам №11 і шклянымі ўстаўкамі ў сучасным выкананні.

Праектаваны аб’ект ўяўляе сабой 3-х павярховы будынак прамавугольнай формы з мансардным трэцім  паверхам. Функцыянальна будынак падзелены на гандлёвыя і адміністрацыйныя памяшканні: падвальны паверх – памяшканні персаналу офісных работнікаў, 1-шы паверх – гандлёвыя памяшканні, 2-гі і 3-ці паверхі – офісныя памяшканні.

Глядзіце, якім будзе новы будынак на Вялікай Траецкай
Вуліца Вялікая Траецкая з макетам новага будынка
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]