22-я краязнаўчая гульня «Я этим городом храним» прайшла ў Гродне 25 красавіка. 28 каманд спаборнічалі за званне наймацнейшай. Школьнікам трэба было быць не толькі хуткімі, але і добра ведаць забытыя вуліцы, хто вызваляў Гродзенскую вобласць падчас апошняй вайны, знакамітых дзеячоў і шмат іншага з гісторыі горада.
«Я гэтым горадам захаваны» — штогадовая краязнаўчая гульня сярод школьнікаў. Асноўная частка праходзіць у цэнтральнай частцы горада. Удзельнікі некалькіх гадзін праходзяць кантрольныя кропкі і адказваюць на пытанні па гісторыі горада.
Сёлета для школьнікаў былі падрыхтаваныя новыя кропкі са складанымі пытаннямі. Асноўныя тэмы — зніклыя вуліцы горада, вызваленне Гродзенскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і год малой Радзімы.
Пераможцамі гульні «Я гэтым горадам захаваны» ў 2018 годзе сталі вучні СШ № 13, другое месца заняла СШ № 20, трэцяе падзялілі гімназіі № 4 і СШ № 38. Пераможцы атрымалі прызы ад арганізатараў.
Гульня «Я гэтым горадам захаваны» існуе ў Гродне з 1997 года. За гэты час удзел у ёй прынялі тысячы школьнікаў. Некаторыя з іх пасля станавіліся гісторыкамі, журналістамі, краязнаўцамі і экскурсаводамі. Дзеці рыхтуюцца да конкурсу цягам усяго навучальнага года.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…