22-я краязнаўчая гульня “Я этим городом храним” прайшла ў Гродне 25 красавіка. 28 каманд спаборнічалі за званне наймацнейшай. Школьнікам трэба было быць не толькі хуткімі, але і добра ведаць забытыя вуліцы, хто вызваляў Гродзенскую вобласць падчас апошняй вайны, знакамітых дзеячоў і шмат іншага з гісторыі горада.
“Я гэтым горадам захаваны” – штогадовая краязнаўчая гульня сярод школьнікаў. Асноўная частка праходзіць у цэнтральнай частцы горада. Удзельнікі некалькіх гадзін праходзяць кантрольныя кропкі і адказваюць на пытанні па гісторыі горада.
Сёлета для школьнікаў былі падрыхтаваныя новыя кропкі са складанымі пытаннямі. Асноўныя тэмы – зніклыя вуліцы горада, вызваленне Гродзенскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і год малой Радзімы.

Пераможцамі гульні “Я гэтым горадам захаваны” ў 2018 годзе сталі вучні СШ №13, другое месца заняла СШ №20, трэцяе падзялілі гімназіі №4 і СШ №38. Пераможцы атрымалі прызы ад арганізатараў.
Гульня “Я гэтым горадам захаваны” існуе ў Гродне з 1997 года. За гэты час удзел у ёй прынялі тысячы школьнікаў. Некаторыя з іх пасля станавіліся гісторыкамі, журналістамі, краязнаўцамі і экскурсаводамі. Дзеці рыхтуюцца да конкурсу цягам усяго навучальнага года.



