Каля 15:00 24 красавіка загарэлася сухая трава на старым аэрадроме Караліно каля Юбілейнага возера. Яшчэ да прыезду пажарных супрацоўнікі аэраклуба самастойна здолелі прадухіліць распаўсюд агню.
У гродзенскім аэраклубе распавялі Hrodna.life, што трава своечасова была патушана, тэхніка і пабудовы не пацярпелі.
Аэрадром Караліна — найстарэйшы ў Беларусі. За гады існавання ён ні на дзень не спыняў сваёй працы. Упершыню аэрадром згадваецца ў 1910 годзе як месца дыслакацыі паветранай роты, а з 1912 года на ім размяшчаўся новы для таго часу від ваеннай тэхнікі - самалёты. Удзельнічаў аэрадром і ў баях Першай і Другой сусветнай войнаў. У пасляваенны час тут базаваліся як ваенная, так і грамадзянская авіяцыя. У цяперашні час на тэрыторыі аэрадрома Караліно размяшчаецца база дзяржаўнай спартыўнай установы «Гродзенскі абласны аэраклуб».