МНС пракаментавала ўчорашні пажар пад Гожай: «Дагашываем дробныя агнішчы»

Пажар у Гродзенскім раёне каля вёскі Плябанішкі і недалёка ад літоўскай мяжы ліквідаваны, але разам з тым па фронце гарэння назіраюцца дробныя агнішчы. На дадзены момант ідзе іх дагашыванне, піша grodnonews.by са спасылкай на Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС. На брыфінгу са СМІ прадстаўнікі МНС распавялі падрабязна аб пажары і актуальнай сітуацыі.

— У навакольных вёсках былі створаны пасты, на месцы дзяжурыла меддапамога, — патлумачыў першы намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Ясеў. — Іншых ачагоў узгаранняў няма. На дадзены момант на тэрыторыі 11 раёнаў забаронены ўезд у лясы ў сувязі з гарачым і сухім надвор’ем.

Паводле слоў Аляксандра Ясева, учора складанасць сітуацыі была яшчэ абумоўлена моцным шквалістым ветрам. Напярэдадні сіноптыкі перадалі прагноз пра ўзмацненне парываў да 20 метраў на секунду. Лакалізаваць і патушыць лясны пажар удалося толькі пасля таго, як вецер аслабеў.

Для асабістага складу і ўсіх, хто быў задзейнічаны ў ліквідацыі пажару, быў арганізаваны падвоз вады. Таксама сітуацыю кантралявалі з дапамогай верталёта.

— Пра прычыны пажару гаварыць пакуль рана, гэтым займаецца міжраённы следчы камітэт, — заявіў Аляксандр Ясеў. — Шкода, нанесеную пажарам, высветляецца. Плошча гарэння склала 30 гектараў, але па апошніх падліках гэтая лічба можа вырасці.

Усяго ў тушэнні пажару было задзейнічана 346 чалавек і 70 адзінак тэхнікі. Сярод тых, хто займаўся ліквідацыяй ляснога пажару, супрацоўнікі ўсіх частак МНС горада Гродна, работнікі лясгаса, супрацоўнікі узброеных сіл і Гродзенскай памежнай групы.


hrodna.life/2019/04/25/u-grodzenskay-voblasci-uvyali-zabaronu-na-navedvanne-lyasou-ulichvayce-na-vyihadnyih/

З пачатку года зафіксавана 212 выпадкаў загаранняў сухой расліннасці і 29 лясных пажараў. Прычынай іх узнікнення, як правіла, становіцца чалавечы фактар. Вялікая колькасць дробных агнішчаў ліквідуецца сіламі лясгасаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025