Па генплане на месцы былога ваеннага гарадка на Фолюшы збудуюць шматкватэрны жылы раён, але не ўсе мясцовыя жыхары хочуць бачыць там у будучыні панэльныя высоткі і сотні машын.
«Фолюш можна забудоўваць, але з розумам»
Ушчыльненне Фолюша ўжо пачалося – нядаўна Гроднажылбуд ўсяго за год узвёў тры «свечкі» па 19 паверхаў побач з СШ № 37. На думку аднаго з жыхароў «старога» Фолюша Вячаслава Труфанова, на гэтым узвядзенне жылля ў раёне павінна спыніцца, піша vgr.by.
– У гэтыя дамы заселяцца прыкладна 500 сем’яў, а ім трэба недзе шпацыраваць, і ўсе хочуць дыхаць свежым паветрам. Зараз шматгадовы лес на тэрыторыі ваеннага гарадка – гэта адзіная зона, дзе можна спакойна пагуляць i адпачыць. А дзе гэта зрабіць, калі на гэтым месцы зробяць панэлькі і паркоўкі? – здзіўляецца пенсіянер.
Акрамя зялёных насаджэнняў у зоне будучага будаўніцтва знаходзіцца нямала будынкаў, якія засталіся ад вайскоўцаў, – казармы, штабныя памяшканні, склады. Вячаслаў Труфанов прапануе масіўныя пабудовы, такія як будынак былога штаба, не зносіць, а перарабіць пад спартыўныя або сацыяльныя аб’екты.
На думку жыхаркі раёна Святланы, з’яўленне жылога комплексу пагоршыць сітуацыю з недахопам парковачных месцаў.
– Ужо цяпер двары ў дамах на Фолюшы і на Вольгі Соламавай застаўленыя машынамі. Паркоўка ўвечары – латарэя, даводзіцца пакідаць аўто за 300 метраў ад пад’езда. Уявіце, што будзе, калі на гэтым пятачку ўзвядуць дома, – кажа гродзенка.
Што будзе паводле генплана
Паводле генплана горада да 2030 года былая тэрыторыя ваеннага гарадка на Фолюшы будзе падзелена на дзве ўмоўныя зоны. Першая – ад былога ваенсервіса да старога КПП побач з паркам на месцы былога «Шанхая» – будзе грамадскай тэрыторыяй.
Ад старога КПП і амаль да новага КПП вайсковай часткі – зона шматкватэрнай забудовы. Жылыя дамы працягнуцца да шырокай асфальтавай дарогі, якая ідзе да спартзалы.
Як распавялі ў гарвыканкаме, дакладныя тэрміны будаўніцтва квартала невядомыя. Генплан праходзіць дапрацоўку для таго, каб прайсці канчатковае ўзгадненне ў Прэзідэнта сёлета ў жніўні.


