Гарадскія ўлады выдзелілі ўчасткі зямлі пад будаўніцтва таўнхаўсаў не толькі ў аддаленых мікрараёнах Гродна, але і ў непасрэднай блізкасці да гістарычнага цэнтру. Група жылых блакіраваных дамоў з’явіцца на месцы пабудоў закінутай базы на вуліцы Камунальнай, піша vgr.by.

Размовы аб будаўніцтве ў гэтым раёне квартала таўнхаўсаў вядуцца з 2017 года. На гэты раз участак у 170 сотак побач са стадыёнам «Нёман» выставілі на аўкцыён. Па ўмовах, тут павінна з’явіцца група блакіраваных жылых двухпавярховых дамоў. Новы квартал будзе разлічаны на 30−35 кватэр, гаражы будуць убудавана-прыбудаванымі.

У цэнтры Гродна з'явіцца квартал таўнхаўсаў

Пачатковы кошт ўчастка невысокі - амаль 62 тысячы рублёў. Аднак забудоўцу чакаюць вялікія выдаткі ў сувязі са зносам будынкаў старой базы, якія трапляюць у пляму забудовы. Паводле ацэнак гарвыканкама, арыентыровачны памер страт складзе 1,13 мільёна рублёў.

Аўкцыён пройдзе 21 траўня.

Даведка

Блакаваная забудова — тып малапавярховай жылой забудовы, пры якім размешчаныя ў шэраг аднатыпныя жылыя дамы блакуюцца адзін з адным бакавымі сценамі. Кожны з такіх дамоў мае асобны ўваход, невялікі кветнік і гараж.