У гэтым сезоне ў Гродне ўпершыню ў Беларусі запрацуе адзіная аўтаматызаваная сетка велапраката. Праект «Хутка» распрацаваў мабільны дадатак, з дапамогай якога можна будзе ўзяць ровар у адным месцы і пакінуць у іншым. У траўні валанцёры будуць выпрабоўваць сістэму пракату, пасля выпраўлення знойдзеных недахопаў яна запрацуе для ўсіх.

Звычайныя кропкі, дзе можна арандаваць ровар, зараз працуюць так: трэба прад’явіць пашпарт, запоўніць дакументы, а пасля катання вярнуць яго строга туды, дзе ўзялі. У гэтым сезоне ўпершыню ў Беларусі запрацуе адзіная аўтаматызаваная сетка велапраката. Такі сэрвіс даўно існуе за мяжой. Пакатацца без папяровай цяганіны можна будзе ў Гродне, піша sb.by.

— Мы стварылі мабільны дадатак, які дазваляе ўзяць ровар у адным месцы, і пакінуць яго ў іншым, — тлумачыць аўтар праекта «Хутка» Антон Сямашка. — Пагадзіцеся, так значна зручней! Ня трэба вяртаць двухколавы транспарт у кропку А.

У траўні ў Гродне пачнецца тэст-драйв першага ў Беларусі аўтаматызаванага пракату ровараў
Сістэма пракату ровараў Nextbike ў Польшчы
Самі арганізатары праекта выпрабуюць навінку ўжо ў канцы красавіка, а ў траўні запросяць каля 100 валанцёраў (цяпер ідзе набор ахвочых). Цэлы месяц яны будуць абкочваць новыя ровары цалкам бясплатна. Пасля маштабнага тэст-драйву выкажуць заўвагі, прапановы. Арганізатары выправяць непаладкі сістэмы і адладзяць сэрвіс. Антон Сямашка абяцае: аўтаматызаваны пракат ровараў на поўную моц запрацуе летам.


hrodna.life/articles/100-km-v-den-na-velosipede/

Новая спрошчаная сістэма пракату сур’ёзна павялічыць колькасць веласіпедыстаў. У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама пацвердзілі, што ідэю яны падтрымліваюць. Праект стартуе з сямі кропак арэнды і паступова будзе пашырацца.