На наступным тыдні ў Гродне будуць адзначаць Дзень працы – 1 траўня. З’явілася праграма па лакацыях.
10.30-11.00 – будзе шэсце калоны прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый па маршруце: Дом прафсаюзаў – вул. Савецкая – плошча Леніна, піша grodnonews.by.
Плошча Леніна:
11.00-12.00 – урачыстая цырымонія ўшанавання працоўных дынастый, лепшых першасных прафсаюзных арганізацый;
12.00-14.00 – святочны канцэрт «З святам працы!»;
11.00-17.00 – арт-кафэ пад адкрытым небам «Сустрэнемся ў Гародні».
Парк Жылібера:
12.00, 13.00, 14.00 – «Феерыя фантана» – святочнае адкрыццё сезону працы фантанаў (ля вялікага фантана ў парку);
12.00-17.00 – праца гульнявых зон, атракцыёнаў, надзіманыя батуты, аніматары, святочны гандль, а таксама праца інтэрактыўных пляцовак:
- «Праца – крута» (праца рекруцёраў штабоў працоўных спраў БРСМ, guiz-паядынак, фотазона-экскурсія);
- «Традыцыйны handmade» (жывыя творчыя працэсы з магчымасцю стварэння ўласных работ з гліны, лазы, скуры);
- «Насустрач II Еўрапейскім гульням» (скаладром, маўглі-парк, пейнтбол, адзінаборствы і футбол, стралковы цір);
- «Маляўнічыя мелодыі траўня» (урок-пленэр з дэманстрацыйнымі майстар-класамі і стварэннем эксклюзіўных работ);
- «Чароўны вобраз» (стварэнне прычосак, вясновыя рыскі і нараджэнне новых вобразаў аквагрыма);
- кірмаш рамёстваў «Рукатворныя цуды» (выстава-продаж сувеніраў ручной працы, біжутэрыі і каваных вырабаў);
- «Ух ты, у парку!» (анімацыйная праграма з розыгрышам квіткоў на атракцыёны, розыгрышам жэтонаў у гульнявы цэнтр, прызоў ад парку і яго сяброў).
Сцэна парку Жылібера:
12.30-16.30 – святочная канцэртна-забаўляльная праграма “Са святам вясны і працы!”
Танцавальная пляцоўка ва ўрочышчы Пышкі:
14.00-16.00 – святочнае адкрыццё сезону «І зноў у парку музыка гучыць».


