Месца пад фудтрак на Савецкай здалі за 6000 долараў. Дзе будуць стаяць яшчэ тры?

На аўкцыён ад Гродзенскага гарвыканкама выставілі чатыры ўчаткі пад рухомы гандаль. Пляцоўкі ў цэнтры горада арэндавалі гарадскія фудтракі.

Месца на паркоўцы каля плошчы Савецкай было самым папулярным на аўкцыёне ад гарвыканкаму. Паставіць там свой фудтрак планавалі адразу восем чалавек. Канчатковы кошт выйшаў 12 200 і перавысіў пачатковы ў 244 разы. Цяпер на працягу года там будзе стаяць баркас «Wake cup», дзе прадаюць каву з сабой, піша grodnoplustv.by.

-Шчыра кажучы, было цяжкавата. Гэта новы кірунак, выклікае вялікую цікаўнасць. Гэта зручна. Людзі карыстаюцца, адпаведна было шмат ахвотных. Гэта добрае месца, там добрая праходнасць. Там шмат шпацыруе людзей і недалёка ёсць пракат, вельмі прыемна, што інфраструктура ў горадзе развіваецца, — сказаў Мікіта Паляшчук, гаспадар баркаса.

Літаральна ў 50 метрах ад яго будзе стаяць гандлёвая кропка ад «MC Doner». Пакуль гэтую нямецкую франшызу можна сустрэць толькі ў ГЦ OldCity, але ў бліжэйшы час замовіць донеры і бургеры можна будзе насупраць апарт-гатэля на Калючинской, на паркоўцы побач з былой грамадскай прыбіральняй. Кошт лакацыі быў крыху большы за 8 тысяч рублёў.

Навінка для Гродна — фудтрак «Пан Картофан» — запрацуе на платнай паркоўцы на Віленскай. За гэтае месца змагаліся менш за ўсё і ў выніку яго арэндавалі амаль за 4 тысячы рублёў. Чырвоны фургон рабілі ў ЗША і Германіі, усярэдзіне яго свабодна змогуць працаваць чатыры чалавекі, так што «Пан» справядліва прэтэндуе на званне самага буйнога фудтрака горада. Там можна будзе замовіць бельгійскую бульбу-фры, піцу, хот-догі, яблыкі ў глазуры, а таксама гарачыя і халодныя напоі. Адкрыццё запланавана на пачатак траўня, піша vgr.by.

Арэнда пляцоўкі па вуліцы Вялікая Траецкая абышлася больш чым у 6 тысяч беларускіх рублёў, за яе змагалася шэсць чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025