У сувязі з правядзеннем рамонту вуліцу Каліноўскага ў аўторак, 23 красавіка, зачыняць да чацвярга, 25 красавіка, піша vgr.by.

Як паведамляюць у прэс-службе Гродзенскай ДАІ, рух транспарту па вуліцы Каліноўскага будзе закрыты на ўчастку ад Серафімавіча да Санфіравай. Меркаваны час работ — з 9:00 23 красавіка да 17:00 25 красавіка. Кіроўцам трэба ўлічваць дадзеную акалічнасць пры выбары маршрутаў руху.