На Пралетарскай вуліцы будуюць апошні дом — як выглядае новы квартал

Завяршаецца забудова Пралетарскай вуліцы — якім будзе новы жылы квартал недалёка ад цэнтра горада, глядзіце ў рэпартажы vgr.by.

За апошнія некалькі гадоў Пралетарская вуліца змянілася да непазнавальнасці. Нешырокая дарога ад скрыжавання з праспектам Касманаўтаў і ў напрамку чыгуначных шляхоў цяпер як быццам дзеліць раён на два: злева, дзе раней размяшчалася былая вайсковая частка, — шматпавярховая забудова, справа — прыватны сектар з агародамі.

Ад былога ваеннага гарадка засталіся толькі дзве казармы. У адной з іх, на вуліцы Шчорса, 11а, цяпер поўным ходам ідуць работы. Праз некалькі месяцаў тут павінен адкрыцца новы гандлёвы цэнтр «Kazzarma Mall». Астатняя тэрыторыя забудавана вышыннымі дамамі і па большай частцы добраўпарадкавана. Каля шматпавярховак на пафарбаваных ў яркія колеры гульнявых пляцоўках чутныя звонкія дзіцячыя галасы, шпацыруюць матулі з каляскамі, устаноўлены лаўкі і крытыя смеццевыя пляцоўкі, а прыдамавыя паркоўкі шчыльна застаўленыя машынамі. У новым квартале амаль не засталося прыватных дамоў. У раёне сярэдняй школы № 13 ўсталявалі святлафор, але ён пакуль не працуе.

Зараз на Пралетарскай вуліцы ўзводзяць апошні вышынны дом. Здаць яго павінны летам гэтага года. Усяго па праекце ў новым квартале ўзведзена дзевяць дамоў, тры з іх з маналітнымі 14-павярховымі ўстаўкамі. Усяго пабудавана 840 кватэр, з іх 72 аднапакаёвыя, 410 двухпакаёвых і 358 трохпакаёвых кватэр — усяго 57 386 кв. м. жылля. Плануецца, што тут змогуць жыць каля двух тысяч чалавек, распавёў дырэктар праектнага кіравання ААТ «Гроднажылбуд» Сяргей Скорб.

Агульная плошча жылой забудовы складзе 8,36 гектараў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025