Да 1 мая ў парку Жылібера плануюць адкрыць вяровачны гарадок на два маршруты. Гэта будзе чацвёртае такое месца забаў у Гродне — два знаходзяцца ў лясной зоне, яшчэ адно у памяшканні.
Вяровачны гарадок у парку будзе працаваць сезонна. Акрамя двух маршрутаў будзе і тралей — хуткасны спуск. Стваральнікі распавялі Hrodna.life, што пры стварэнні гарадка ніводнае дрэва ў парку Жылібера не пацерпіць.
У чэрвені 2018 гады адна з фірмаў, якая займаецца вяровачнымі гарадкамі, хацела збудаваць у Швейцарскай даліне свой парк забаваў. Прыватнік атрымаў дазвол у гарадскіх уладаў і пачаў падрыхтоўку, але ў той дзень, калі ён збіраўся заліць бетон, яму забаранілі што-небудзь будаваць у гістарычным цэнтры Гродна. Пытанне ў гарвыканкаме вырашылі імгненна — літаральна за паўгадзіны да бетанавання пляцоўкі. Плануецца, што у 2019 годзе ў Гродне ў лясным масіве паміж 4-й бальніцай і станцыяй пералівання крыві (раён Вішнявец) зробяць яшчэ адзін вяровачны гарадок.