23 красавіка, у аўторак, у Гродне ў судзе Ленінскага раёну (вуліца Даватара-2/1) а 10-й гадзіне пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы Анжалікі Борыс, піша harodniaspring.org.

На старшыню непрызнанага афіцыйнай уладай РБ Саюзу палякаў у Беларусі гродзенская міліцыя склала пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне – правядзенне ў сакавіку бягучага году традыцыйнага свята “Казюкі”.

Які суддзя будзе разглядаць адміністрацыйную справу Анжалікі Борыс, пакуль невядома.