23 красавіка, у аўторак, у Гродне ў судзе Ленінскага раёну (вуліца Даватара-2/1) а 10-й гадзіне пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы Анжалікі Борыс, піша harodniaspring.org.
На старшыню непрызнанага афіцыйнай уладай РБ Саюзу палякаў у Беларусі гродзенская міліцыя склала пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне — правядзенне ў сакавіку бягучага году традыцыйнага свята «Казюкі».
Які суддзя будзе разглядаць адміністрацыйную справу Анжалікі Борыс, пакуль невядома.