Калі гарадскія паркі і зоны адпачынку апрацуюць ад кляшчоў

З наступнага тыдня лесапаркі і зоны адпачынку ў горадзе пачнуць апрацоўваць ад кляшчоў, піша vgr.by.

Першым стане Каложскі парк — акарыцыдную апрацоўку там правядуць у панядзелак, 22 красавіка. Урочышча Пышкі (Сцежка здароўя) апрацуюць ад кляшчоў 23 красавіка, парк Жылібера — 24 красавіка, лесапаркавую зону Румлёва, лясныя масівы на Кабяка, а таксама ў мікрараёне Альшанка — 25 красавіка, урочышча Ласосна і тэрыторыя ля Юбілейнага возера — 26 красавіка.

Апрацоўваецца не ўся плошча лясных масіваў, а толькі тэрыторыі ў раёне пешаходных і веладарожак, спартыўных пляцовак і іншых месцаў адпачынку людзей. Напрыклад, уздоўж пешаходных дарожак зона апрацоўкі будзе па абодва бакі ў 1,5 метра. Спецыялісты рэкамендуюць не наведваць зоны адпачынку на працягу трох дзён пасля апрацоўкі.

— Супрацьклешчавыя апрацоўкі праводзяцца з выкарыстаннем прэпарата для знішчэння іксодавых кляшчоў, які бяспечны для здароўя людзей і жывёл. Сродак дзейнічае каля паўтары месяцы, — расказала доктар-эпідэміёлаг дэзінфекцыйнага аддзялення Гродзенскага занальнага ЦГЭ Ганна Капусцінская.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025