Мінчанка Алена Куімжы вырашыла запусціць чэлендж. З 1 па 30 мая яна заклікае ўсіх неабыякавах выпрацаваць для сябе вельмі простую звычку — прыбіраць і фарміраваць наваколле, якое вам падабаецца.
— Так здарылася, што напрыканцы зімы я атрымала спартыўную траўму. Непрыемнай навіной стала прадпісанне дактароў аб выключэнні сябе з любой фізічнай актыўнасці акрамя хадзьбы. Так я пачала няспешна прагульвацца па лесе за сваім домам кожны дзень — і стала заўважаць не толькі выкрутасы паслязімовага ландшафту, але і нашыя з вамі неўміручыя сляды са смецця. Тады мне і прыйшла ідэя — 30 дзён, якраз годных для пабудавання новай нейронная сеткі і фарміравання добрай звычкі ў кожным з нас, — распавядае стваральніца чэленджу Куімжы Алена.
Кожны дзень на працягу 30 дзён апошняга вясенняга месяца, ідучы на прабежку, шпацыр у адзіноце сам на сам з думкамі альбо з дзецьмі, сябрамі, сабакам, дзяўчына прапануе захапіць з сабой пакет для смецця і пальчатку, і вылучыцць колькі хвілін для збору ўсяго, што «муляе» вока: пластык, бутэлькі, шкло, недакуркі, абгорткі і інш.
Для свайго занятку вы можаце абраць пэўнае месца, а можаце прыбірацца там, дзе апынуліся ў гэты час. Адна паднятая абгортка, пустая бутэлька ці цэлы пакет сабранага смецця — рабіце фотаздымакі на ваш густ з гэтым «дабром» і змясціце яго пад хэштэгам #30daystrashaway у свае сацсеткі ці тэматычныя суполкі Facebook, Вконтакте, Instagram, Telegram. Распаўсюджвайце ідэю чэленджа!
Вашыя натхняльныя рэпартажы trash-дзён могуць быць у рэжыме таймлэпс, у фармаце відэа, фотаздымкаў «да» і «пасля» прыборкі. Выдумляйце да іх незвычайныя надпісы — прастору для прыдумак хоць адбаўляй.
Дзеля чаго запускаееца гэты чэлендж? Зразумела, для чысціні наваколля, выхавання персанальнай неабыякавасці ў кожным з нас, недапушчэння глабальных экалагічных праблем і прыцягнення ўвагі да іх, для стварэння суполкі неабыякавых асоб, бо разам заўсёды весялей і натхнённей — але не толькі! Чаму б беларусам і беларускам не стаць першастваральнікамі сусветнавядомага руху, які будзе адбывацца кожны год у кожнай краіне сусвету? Усё ў свеце магчыма і пачынаецца з сябе.
Далучайцеся! Унікальны хэштэг мерапрыемства #30daystrashaway. У дадатак вы можаце скарыстоўваць яшчэ такія тэгі: #30daystrashoff2019 #30daystrashoffminsk #30daystrashoffbelarus #ploggingbelarus і іншыя.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…