У чэрвені ў Гродне пройдзе гастрафэст. Прыём заявак ужо адкрыты

З 6 па 23 чэрвеня жыхары Гродна змогуць пакаштаваць сэты ўстаноў-удзельніц гастранамічнага фестывалю GASTROFEST па фіксаванай цане 19 BYN. Адно з асноўных патрабаванняў да ўстаноў - крэатыў і цікавыя, выгадныя пазіцыі страваў.

GASTROFEST — гастранамічны фестываль, на працягу якога топавыя ў сваім сегменце ўстановы прапануюць свае «візітныя карткі» — дэгустацыйныя сэты па фіксаванай цане.

Кожная ўстанова-удзельнік рыхтуе спецыяльны гастрасэт, які павінны быць цікавым і новым, гэта значыць не дубляваць стравы з асноўнага меню, і выгадным, гэта значыць цэны могуць адрознівацца на 30−50% ад сярэдніх цэнаў у горадзе на падобны набор страваў.

Склад сэта залежыць ад фантазіі шэф-кухары. Сэт можа быць на адну ці дзве персоны і можа складацца з любой колькасці страваў ці, напрыклад, толькі з закусак.

Гастрасеты можна замовіць у любой з устаноў у перыяд фестывалю. Арганізатары рэкамендуюць браніраваць столік загадзя, каб сапраўды паспрабаваць сэт.

У перыяд фестывалю дзейнічае гульнявая механіка:

  • у кожнай установе ёсць пячатка з унікальным нумарам;
  • за кожны набыты сэт госць атрымлівае пячатку ў спецыяльную картку (іх можна атрымаць у любой установе);
  • пячаткі на картцы павінны быць унікальнымі, гэта значыць нельга, каб яны паўтараліся;
  • колькасць картак абмежаваная;
  • чым больш устаноў пройдзе госць і чым больш пакаштуе сэтаў, тым больш унікальных пячатак зможа сабраць.

hrodna.life/articles/vse-setyi-gastrofest-v-grodno-ot-morozhenogo-s-bekonom-golubyih-midiy/

Гасцям абяцаюць падарункі і бонусы ад генеральнага партнёра ўсёй серыі фестываляў Альфа-Банка.

Падрыхтоўка да фестывалю ўжо ідзе. Каб прыняць удзел, установам трэба пакінуць заяўку на сайце gastrofest.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025