Навіны

Аблвыканкам будзе аператыўна знаёміць з ходам рэканструкцыі на Старым замку

Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама 17 красавіка стварыла ў Facebook групу «СТАРЫ ЗАМАК-ГРОДНА» з мэтай аператыўнага знаёмства з усімі падзеямі, якія адбываюцца падчас рэканструкцыі Старога замка ў Гродне.

Групу вядзе начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. У першы ж дзень яна апублікавала відэа, у якім бачна, як будаўнік без інструментаў, рукамі разбірае старую кладку. Пад відэа Клімовіч пакінула свой каментар.

«Вельмі шмат разважанняў аб рэканструкцыі Старога замка, аб захаванні аўтэнтычнай кладкі. Прадстаўляем да вашай увагі відэа матэрыялы аб стане некаторых участкаў аўтэнтычнай кладкі. Звяртаем увагу на тое, як рабочы разбірае сцяну без падручных сродкаў. У кастрычніку 2018 года, калі ў Гродна з ходам работ на замку знаёмілася группа польскіх экспертаў, пасля прагляду яны задалі пытанне „А як наогул яна (сцяна) трымалася?“ На самай справе — гэта цуда, што да рэканструкцыі яна не абвалілася», — распавяла Алена Клімовіч.

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025