Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама 17 красавіка стварыла ў Facebook групу «СТАРЫ ЗАМАК-ГРОДНА» з мэтай аператыўнага знаёмства з усімі падзеямі, якія адбываюцца падчас рэканструкцыі Старога замка ў Гродне.
Групу вядзе начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. У першы ж дзень яна апублікавала відэа, у якім бачна, як будаўнік без інструментаў, рукамі разбірае старую кладку. Пад відэа Клімовіч пакінула свой каментар.
«Вельмі шмат разважанняў аб рэканструкцыі Старога замка, аб захаванні аўтэнтычнай кладкі. Прадстаўляем да вашай увагі відэа матэрыялы аб стане некаторых участкаў аўтэнтычнай кладкі. Звяртаем увагу на тое, як рабочы разбірае сцяну без падручных сродкаў. У кастрычніку 2018 года, калі ў Гродна з ходам работ на замку знаёмілася группа польскіх экспертаў, пасля прагляду яны задалі пытанне „А як наогул яна (сцяна) трымалася?“ На самай справе — гэта цуда, што да рэканструкцыі яна не абвалілася», — распавяла Алена Клімовіч.