У Мінску затрыманы беспрацоўны мужчына 1978 года нараджэння, які падазраецца ў гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні да двух родных малалетніх дачок, паведамляе прэс-служба МУС.
Пра тое, што дзеці 2004 і 2007 гадоў нараджэння, магчыма, падвяргаюцца сэксуальнаму гвалту, стала вядома ад дырэктаркі школы, у якую ходзяць дзяўчынкі. Падазрэнні ўзніклі пасля анкетавання вучняў.
«Спецыяліст-псіхолаг правяла гутарку з адной з малалетніх, якая пацвердзіла, што на працягу двух гадоў бацька рэгулярнага здзяйсняў з ёй і яе малодшай сястрой як непасрэдна палавыя акты, так і іншыя дзеянні сэксуальнага характару», — распавёў намеснік начальніка ГУНіСТЛ МУС Дзмітрый Цаюн.
Спачатку мужчына усё адмаўляў, аднак яго жонка падчас допыту патлумачыла праваахоўнікам: каля двух гадоў таму муж у размове з ёй згадваў, што кранаў за палавыя органы іх старэйшую дачку і атрымліваў ад гэтага сэксуальнае задавальненне. Тады мужчына пацвердзіў, што неаднаразова ўступаў у інтымныя адносіны з дзецьмі, дома і ў лесапаласе на тэрыторыі Мінскага раёна.
Па словах мужчыны, маці дзяўчынак ведала пра ўсё, што адбываецца, а не толькі пра выпадак двухгадовай даўніны, але нешта рабіць і паведамляць у праваахоўныя органы не збіралася.
Паводле інфармацыі аператыўнікаў, жанчына дапамагала мужу здымаць парнаграфічнае відэа з удзелам дачок. У цяперашні час выяўляецца, ці распаўсюджваліся гэтыя ролікі.
Жанчына была катэгарычна супраць затрымання мужа і наракала, што не будзе каму выконваць сельскагаспадарчыя работы на прысядзібным участку.
Мужчына затрыманы. Распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 167 КК Беларусі («гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару»).
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…