15 красавіка ў доме сясцёр назарэтанак да Вялікадня адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. У сустрэчы прыняло ўдзел каля 80 чалавек, піша grodnensis.by. Сабраных частавалі курыным булёнам, смажанымі каўбаскамі з бульбай і салёнымі агуркамі, а на дэсерт — пасхальным кулічом.
Перад абедам прысутных прывіталі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дырэктар дома начнога прабывання ў Гродне Яўген Ярмантовіч і прадстаўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас», пры падтрымцы якога зладзілі спатканне.
Іерарх павіншаваў сабраных з надыходзячым святам Вялікадня і пажадаў, каб нягледзечы на розныя жыццёвыя абставіны, ніхто не адчуваў сябе самотным і пакінутым. Біскуп асвяціў пасілак, а затым асабіста ўручыў кожнаму ўдзельніку сустрэчы яйка, якое з’яўляецца сімвалам плоднасці, адраджэння жыцця і знакам перамогі Хрыста над смерцю.
Акрамя святочных сустрэч перад Вялікаднем і Раством, для бедных штодня ладзяцца дармовыя абеды ў назарэтанскай сталовай. Калі людзі маюць патрэбу ў вопратцы ці абутку, яны таксама маюць магчымасць звярнуцца ў «Карытас» з просьбай аб матэрыяльнай дапамозе. Знайсці прытулак на ноч бяздомныя могуць у гарадскім доме начнога прабывання.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…