Гродзенскія грамадскія актывісты Аляксандр Лаўрэнцьеў і Мікалай Салянік 16 красавіка, не дачакаўшыся дапамогі ад камунальных службаў горада, купілі неабходныя матэрыялы і самі адрамантавалі дарожнае пакрыццё ў адным з двароў мікрараёна «Фабрычны».
Такім чынам актывісты хочуць паказаць, што яны не толькі словамі, але і справай могуць адстойваць сваё. Аляксандр Лаўрэнцьеў на старонцы ў Фэйсбуку пакінуў запіс:
«Калі ўлада не можа зрабіць дарогі ў двары і бедны АМАП трасецца ў сваіх машынах, „ушатваючы“ сваю падвеску. То мы, асабліва небяспечныя злачынцы для нашай Рэспублікі, вырашылі падлатаць для іх асфальт».