У сутарэннях былога кляштара на Маставой замест «Дуката» адкрыецца «Панарама»

У маі ў сутарэннях былога кляштара кармелітаў запрацуе кафэ «Панарама», якое пераедзе з Кляцкова. Установа адкрыецца замест рэстарана «Дукат», які прапрацаваў на Маставой менш за год.

Пакуль у памяшканнях вядзецца рамонт, неўзабаве ўладальнік абяцае парадаваць гараджан адкрыццём, якое запланава на пачатак мая. У кафе плануюць зрабіць акцэнт на беларускую і літоўскую кухню.

Раней у сутарэннях на Маставой, 37 быў рэстаран «Вена», у савецкі час піўны бар, які ў народзе называлі «Яма». А яшчэ раней гэта былі сутарэнні кармеліцкага касцёла і кляштара, адзін час яны нават выкарыстоўваліся як турма.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025