У Гродзенскім раёне пагранічнікі спынілі спробу перамяшчэння кантрабанды цыгарэт праз мяжу з выкарыстаннем квадракоптара Phantom 4, расказалі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.
Памежнікі затрымалі двух жыхароў Гродна 15 красавіка ў 1,5 км ад дзяржаўнай мяжы.
«Маладыя людзі 1987 і 1988 гг.н. выкарыстоўвалі лятальны апарат для перамяшчэння тытунёвых вырабаў праз беларуска-польскую мяжу. Для гэтага яны перарабілі квадракоптар саматужным спосабам, прыстасаваўшы яго да супрацьпраўнай дзейнасці», — распавялі ў Дзяржпамежкамітэце.
Квадракоптар і 8 блокаў цыгарэт перададзеныя супрацоўнікам мытні.
Жыхары Гродна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 ст. 23.30 КаАП за парушэнне памежнага рэжыму, а менавіта за незаконнае выкарыстанне лятальнага апарата ў межах памежнай зоны без апавяшчэння органаў памежнай службы. Ім пагражае штраф да 50 базавых велічынь (1 БВ складае Br25,5).
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…