Петыцыю за адмену рашэння аб стварэнні жывых надпісаў «Ленінскі раён» і «Кастрычніцкі раён» напісалі гродзенцы 16 красавіка. Аўтары збіраюць подпісы і маюць намер перадаць зварот ў гарвыканкам.

«Мы, жыхары горада Гродна і іншыя неабыякавыя грамадзяне, патрабуем адмяніць рашэнне аб стварэнні жывых надпісаў „Ленінскі раён“ і „Кастрычніцкі район“ на схілах Касцёла здабыцця Святога Крыжа і ніжэй ратонды па вуліцы Дарвіна, паколькі, мяркуем, што дадзеныя надпісы скажаюць эстэтычнае ўспрыманне культурна-гістарычнай панарамы горада Гродна. Акрамя таго, неэстэтычнае, на наш погляд, афармленне і сумнеўны выбар тэксту для экспазіцыі не мае ні сэнсавай, ні культурнай каштоўнасці для ўспрымання гараджанамі і, тым больш, гасцямі горада.»

На ўзгорку, на якім знаходзіцца Бернардынскі касцёл у Гродне, супрацоўнікі «Зелянбуда» ствараюць вялікі надпіс «Ленінскі раён»: літары высадзяць з хмызнякоў. Падобны надпіс «Кастрычніцкі раён» з’явіцца на схіле па вуліцы Дарвіна на другім беразе Нёмана, распавялі ў «Зелянбудзе».

Ленінскі раён Гродна Ленинский район Гродно