Петыцыю за адмену рашэння аб стварэнні жывых надпісаў “Ленінскі раён” і “Кастрычніцкі раён” напісалі гродзенцы 16 красавіка. Аўтары збіраюць подпісы і маюць намер перадаць зварот ў гарвыканкам.
«Мы, жыхары горада Гродна і іншыя неабыякавыя грамадзяне, патрабуем адмяніць рашэнне аб стварэнні жывых надпісаў “Ленінскі раён” і “Кастрычніцкі район” на схілах Касцёла здабыцця Святога Крыжа і ніжэй ратонды па вуліцы Дарвіна, паколькі, мяркуем, што дадзеныя надпісы скажаюць эстэтычнае ўспрыманне культурна-гістарычнай панарамы горада Гродна. Акрамя таго, неэстэтычнае, на наш погляд, афармленне і сумнеўны выбар тэксту для экспазіцыі не мае ні сэнсавай, ні культурнай каштоўнасці для ўспрымання гараджанамі і, тым больш, гасцямі горада.»
На ўзгорку, на якім знаходзіцца Бернардынскі касцёл у Гродне, супрацоўнікі “Зелянбуда” ствараюць вялікі надпіс “Ленінскі раён”: літары высадзяць з хмызнякоў. Падобны надпіс “Кастрычніцкі раён” з’явіцца на схіле па вуліцы Дарвіна на другім беразе Нёмана, распавялі ў “Зелянбудзе”.
