Познім вечарам 15 красавіка ў міліцыю з мабільнага тэлефона патэлефанаваў мужчына 1978 года нараджэння з пагрозамі падарваць сябе, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Мужчына, які тэлефанаваў, запатрабаваў даць яму самалёт і перадаць 2 мільёны даляраў, інакш ён выбухне сябе. Асаблівую небяспеку ўяўляла тое, што грамадзянін знаходзіўся ў кватэры жылога дома ў гродзенскім мікрараёне «Фолюш». Па інтанацыі і манеры размовы мужчыны стала ясна, што ён быў у стане алкагольнага ап’янення.
Як толькі было выяўлена месцазнаходжанне чалавека, які тэлефанаваў на 102, туды былі накіраваныя супрацоўнікі міліцыі. Выбуховых прылад у кватэры не знайшлі, а на званок «падштурхнуў» алкаголь. У дадзены момант дзеянням мужчыны даецца прававая ацэнка.
За «загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы» паводле ч.1 арт. 340 КК РБ можа пагражаць штраф, арышт, абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў або да 5 гадоў пазбаўлення волі.