На вуліцы Пушкіна ў Гродне кіроўца BMW, у якога ўтрыманне алкаголю (каля 4 праміле) больш чым у трынаццаць разоў перавышала гранічна дапушчальнае, ехаў заднім ходам і ўрэзаўся ў прыпаркаваны Hyundai. Гэта здарылася 13 красавіка, паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці.

Кіроўца спалохаўся наступстваў і паспрабаваў схавацца з месца ДТЗ, але заехаў у тупік і праз пару секунд быў затрыманы нарадам Дэпартамента аховы.

Па знешніх прыкметах мужчына быў моцна п’яны, піша t*t.by. Гэта пацвердзіў і медагляд.

Гродзенец сцвярджаў, што да гэтага выпіў літр піва і збіраўся ехаць на АЗС, каб заправіць машыну. Яго жонка ж распавяла, што яны пілі гарэлку і накіроўваліся на станцыю за «дабаўкай».