Cустрэча, прысвечаная Праведнікам народаў свету, палякам i беларусам, якія ратавалі яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны, адбылася 12 красавіка ў грамадскім ліцэі Польскай Мацежы Школьнай.
На мерапрыемства сабраліся прадстаўнікі польскіх і яўрэйскіх арганізацый, грамадскiя дзеячы і выкладчыкi, дыпламаты Генконсульства Польшы ў Гродне, школьныя дэлегацыі з Дамбровы Беластоцкай i Гiмназii № 1 у Гродне.
Прысутныя маглі пазнаёміцца з 86-гадовай Леанардай Семчук (Гаўронiк), дачкой Іосіфа і Стэфаніi Гаўронiк з Навасёлак, якіх прылічылі да Праведнікаў народаў свету. Падчас нямецкая акупацыі гэтая cям’я разам з Паўлам Хармужкам хавала сваіх яўрэйскіх сяброў, якія ўцяклі з Гродзенскага гета: доктара Варышыльскага, яго жонку і іх дзяцей, а таксама яшчэ некалькі чалавек. Усяго хавалася 12 яўрэяў. Пра гэтую гісторыю Hrodna.life раскажа больш падрабязна неўзабаве.
Таксама на мерапрыемстве прайшоў канцэрт гурта «Катарынка» Музычнай Школы № 2 у Гродне і паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Ірэны Сендлер».
Мерапрыемства арганiзавалi Асацыяцыя яўрэйска-хрысціянскага дыялогу «Шомэр-Iнтэрнэшнл» разам з яўрэйскай супольнацю Гродна і Польскім інстытутам у Мінску.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…