Бальную сістэму барацьбы са злоснымі парушальнікамі правілаў дарожнага руху могуць увесці ў Беларусі гэтай вясной, паведаміў сёння міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, піша belta.by.
«Мы завяршылі працу над праектам і адправілі на ўзгадненне ў кампетэнтныя органы. Наколькі я ведаю, усе дзяржорганы разгледзелі праект і выказалі прынцыповую згоду з ім. Застаецца заканадаўча прыняць нарматыўны дакумент. Спадзяюся, гэта адбудзецца вясной», — сказаў Шуневіч.
У канцы лютага Міністэрства ўнутраных спраў прапанавала ўвесці новую сістэму рэагавання на наўмысныя і неаднаразовыя парушэнні ПДР з боку кіроўцаў. Яна заключаецца ў тым, што за пэўныя віды правапарушэнняў у галіне дарожнай бяспекі прапануюць налічваць балы. Калі грамадзянін будзе набіраць пэўную іх колькасць, будзе пазбаўляцца правоў кіроўцы на некаторы час.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…