«Каб выйграваць трэба забіваць». «Нёман» пацярпеў другую паразу запар

У трэцім туры чэмпіянату Беларусі футбольны «Нёман» гасцяваў у Мінску ў «Іслачы». Сустрэча паміж супернікамі скончылася мінімальнай перамогай гаспадароў - 1:0. Для гродзенцаў гэтая параза стала другая запар.

У сталіцы каманды паказалі сумны футбол з мінімум небяспечных момантам, адзін з якіх і вырашыў зыход сустрэчы. На 68-й хвіліне гулец «Іслачы» Мамо Янсане выйшаў на рандэву з Курганскім і забіў пераможны мяч для сваёй каманды.

«Іслач» — «Нёман» — 1−0

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў паражэнне ад «Іслачы».

«Цяжкі матч. У першым тайме хвілін 15−20 не здаралася канструктыўная гульня. Потым трохі наладзілі. Момантаў не так шмат стварылі, хоць яны былі. Я лічу, на гол мы найгралі. Потым атрымаў траўму Арцём Канцавы і давялося яго замяніць, хоць планавалі іншую замену — выпусціць Атэменга замест Н’Джэнга. Атрымалася так, што з сыходам Арцёма супернікі ўскрылі левы фланг, адкуль нам забілі гол. Крыўдна прайграваць, але каб выйграваць трэба забіваць. У нас другую гульню гэта не атрымліваецца», — сказаў Кавалевіч.

Пасля трэцяга тура гродзенцы з трыма ачкамі размясціліся на 12-м месцы ў турнірнай табліцы. Наступны матч жоўта-зялёныя правядуць у Гродне 19 красавіка супраць «Віцебска».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024