Навіны

У вечнай памяці будзе Праведнік: у Гродне ўспомнілі тых, хто ратаваў яўрэяў падчас вайны

Cустрэча, прысвечаная Праведнікам народаў свету, палякам i беларусам, якія ратавалі яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны, адбылася 12 красавіка ў грамадскім ліцэі Польскай Мацежы Школьнай.

На мерапрыемства сабраліся прадстаўнікі польскіх і яўрэйскіх арганізацый, грамадскiя дзеячы і выкладчыкi, дыпламаты Генконсульства Польшы ў Гродне, школьныя дэлегацыі з Дамбровы Беластоцкай i Гiмназii № 1 у Гродне.

Прысутныя маглі пазнаёміцца з 86-гадовай Леанардай Семчук (Гаўронiк), дачкой Іосіфа і Стэфаніi Гаўронiк з Навасёлак, якіх прылічылі да Праведнікаў народаў свету. Падчас нямецкая акупацыі гэтая cям’я разам з Паўлам Хармужкам хавала сваіх яўрэйскіх сяброў, якія ўцяклі з Гродзенскага гета: доктара Варышыльскага, яго жонку і іх дзяцей, а таксама яшчэ некалькі чалавек. Усяго хавалася 12 яўрэяў. Пра гэтую гісторыю Hrodna.life раскажа больш падрабязна неўзабаве.

Таксама на мерапрыемстве прайшоў канцэрт гурта «Катарынка» Музычнай Школы № 2 у Гродне і паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Ірэны Сендлер».

Мерапрыемства арганiзавалi Асацыяцыя яўрэйска-хрысціянскага дыялогу «Шомэр-Iнтэрнэшнл» разам з яўрэйскай супольнацю Гродна і Польскім інстытутам у Мінску.




Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024