Экскурсію па самым даўнім прамысловым раёне  Гродна – Гарадніцы правёў 14 красавіка у межах 10-га Фэста экскурсаводаў Ігар Лапеха. Апроч шпацыру па гістарычных месцах наведвальнікі экскурсіі змаглі пабачыць і  макет Гарадніцы, які хутка дапоўніць экспазіцыю Grodno-mini. Афіцыйна прадставіць яе наведвальнікам аўтар паабяцаў ужо у маі. Па словах краязнаўцы,  макет Гарадніцы будзе адрознівацца ад папярэдняй часткі. Тут вокны  міні-будынкаў атрымаюць электрычную падсветку.

Фотафакт: Гродна-міні дапоўніцца Гарадніцай - новы макет паказалі  на Фэсце экскурсаводаў

 

https://hrodna.life/2018/11/08/yadkouskaga-atryimau-lapeha/

 

На макеце гэтай часткі горада можна пабачыць будынкі, што больш не існуюць . Напрыклад, палад палац Тызенгаўза, царкву Аляксандра Неўскага,  ці хаткі рамеснікаў.   Пабачыць захаваную да нашых дзён частку Гарадніцы можна было на  ўласныя вочы падчас пешай экскурсіі з Ігарам Лапехам.

https://hrodna.life/articles/damki-maystrou-na-azheshki/