У Гродне адкрываецца спортбар з брутальным інтэр'ерам

Паглядзець гульню любімага клуба ў кампаніі сяброў і пакаштаваць розныя стравы еўрапейскай кухні гродзенцы змогуць у «Бары 44». Арыгінальны лофт-бар, фішка якога брутальнасць у дызайне, адкрыецца 15 красавіка ў ГЦ «Вясёлка» на вуліцы Урублеўскага, 44, піша «Вячэрні Гродна».

У новай установе робяць стаўку на спартыўныя трансляцыі - на вялікім плазменным экране будуць паказваць еўрапейскі футбол, матчы НБА, біятлон, хакей, бокс, змешаныя адзінаборствы, гонкі «Формулы-1».

Памяшканне невялікае — усяго 67 квадратных метраў, таму глядзець на экран будзе камфортна з любога кутка бара. У перапынку паміж спартыўнымі падзеямі будуць праходзіць розныя шоу, выступленні кавер-бэндаў і канцэрты-кватэрнікі.

Свая кухня будзе рыхтаваць піцы, стэйкі, супы, бізнес-ланч, розныя закускі і многае іншае. На выбар прапануюць вялікі асартымент напояў.

Асобнага згадвання заслугоўвае інтэр'ер. Багацце металу, сталёвых вырабаў накшталт старых сантэхнічных труб або ланцугоў, цёмныя тоны мэблі і агульны мінімалізм робяць гэта месца «мужчынскім». У аздабленні выкарыстаны толькі натуральныя, экалагічна чыстыя матэрыялы. Пры афармленні барнай стойкі ўжываліся 120-гадовыя брусы, якія засталіся ад старога знесенага дома за пяцьдзесят кіламетраў ад Гродна.

Будучы лофт-бар разлічаны на 45 месцаў - можна сядзець за стойкамі або на мяккіх канапах са столікамі.

Уладальнікам выступае ГГТУП «Купалінка». На прадпрыемстве вырашылі кардынальна змяніць фармат.

Падзяліцца
Меткі: месцы

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025