Паглядзець гульню любімага клуба ў кампаніі сяброў і пакаштаваць розныя стравы еўрапейскай кухні гродзенцы змогуць у «Бары 44». Арыгінальны лофт-бар, фішка якога брутальнасць у дызайне, адкрыецца 15 красавіка ў ГЦ «Вясёлка» на вуліцы Урублеўскага, 44, піша «Вячэрні Гродна».
У новай установе робяць стаўку на спартыўныя трансляцыі - на вялікім плазменным экране будуць паказваць еўрапейскі футбол, матчы НБА, біятлон, хакей, бокс, змешаныя адзінаборствы, гонкі «Формулы-1».
Памяшканне невялікае — усяго 67 квадратных метраў, таму глядзець на экран будзе камфортна з любога кутка бара. У перапынку паміж спартыўнымі падзеямі будуць праходзіць розныя шоу, выступленні кавер-бэндаў і канцэрты-кватэрнікі.
Свая кухня будзе рыхтаваць піцы, стэйкі, супы, бізнес-ланч, розныя закускі і многае іншае. На выбар прапануюць вялікі асартымент напояў.
Асобнага згадвання заслугоўвае інтэр'ер. Багацце металу, сталёвых вырабаў накшталт старых сантэхнічных труб або ланцугоў, цёмныя тоны мэблі і агульны мінімалізм робяць гэта месца «мужчынскім». У аздабленні выкарыстаны толькі натуральныя, экалагічна чыстыя матэрыялы. Пры афармленні барнай стойкі ўжываліся 120-гадовыя брусы, якія засталіся ад старога знесенага дома за пяцьдзесят кіламетраў ад Гродна.
Будучы лофт-бар разлічаны на 45 месцаў - можна сядзець за стойкамі або на мяккіх канапах са столікамі.
Уладальнікам выступае ГГТУП «Купалінка». На прадпрыемстве вырашылі кардынальна змяніць фармат.