Пасажырскі цягнік сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем на чыгуначным пераездзе ў Слоніме ў пятніцу, 12 красавіка, піша “Вячэрні Гродна”. 

Аварыя адбылася каля 10.00 12 красавіка на пераездзе па вуліцы Пушкіна. “Кіроўца легкавушкі з траўмамі шпіталізаваны”, – распавялі  БЕЛТА ў ДАІ рэгіёну.

Вядома, што склад рухаўся па маршруце Баранавічы – Гродна. У выніку сутыкнення машыну выкінула ў кювет, а кіроўцу легкавушкі заціснула ў салоне аўтамабіля. Каб яго дастаць, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. З рознымі траўмамі мужчыну шпіталізавалі. Падрабязнасці таго, што адбылося, высвятляюцца.