Фота: unsplash.com
27-гадовы хлопец зарабляў тым, што знаёміўся ў інтэрнэце з дзяўчатамі і абкрадаў іх на спатканнях, піша «Гродзенская праўда».
— У адным з выпадкаў ён жыў некалькі дзён у знаёмай, пакуль яе бацькі не было дома, — распавёў начальнік Ленінскага РАУС горада Гродна Алег Карпушкін. — Пакуль спаў на ягоным ложку, выявіў, што пад матрацам схаваны грошы — 2000 расійскіх рублёў. Зберажэнні малады чалавек пакінуў сабе і на наступны дзень адзначыў «знаходку», выдаткаваўшы сродкі на асабістыя патрэбы. Увечары падазраваны вярнуўся да дзяўчыны ў новых красоўках, а яе бацьку купіў у падарунак мабільны тэлефон на яго ж грошы.
Праз некалькі дзён хлопец проста знік. Дзяўчына забіла трывогу і праз яго сяброў у сацыяльнай сетцы даведалася, што ён абкрадае сваіх новых знаёмых. Не так даўно ў іншай дзяўчыны такім жа чынам ён скраў ноўтбук. Гродзенка звярнулася ў міліцыю. Хлопец затрыманы.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…