10 красавіка ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб выяўленні ў гарадскім пасёлку Зэльва каля аднаго з прыватных дамоў цела мужчыны, піша «Гродзенская праўда».
Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што памерлым з’яўляецца мясцовы 45-гадовы жыхар, на целе якога выяўлены сляды гвалтоўнай смерці.
— Па факце забойства Зэльвенскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа, — такая інфармацыя размешчана на афіцыйным Telegram-канале СК.
У мэтах усталявання абставінаў забойства і асобы, якая яго здзейсніла, адбіраюцца сляды, працягваюцца допыты асоб, якія могуць мець інфармацыю пра здарэнне. Плануецца правядзенне шэрагу экспертных даследаванняў.
Для аказання практычнай і метадычнай дапамогі ў Зэльву выехала следча-аператыўная група абласнога ўпраўлення.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…