У пятніцу і суботу з 6.00 да 16.00 на Румлёўскім мосце будуць рамантаваць дарожнае пакрыццё. Паэтапна будзе закрывацца кожная з палос для руху ў абодвух напрамках, паведамляе ДАІ.
Першай з іх стане правая пры руху з боку ДАІ ў напрамку праспекта Янкі Купалы. Улічваючы інтэнсіўнасць руху па дадзеным участку, магчыма цяжкасць ў руху.