Пра гэта стала вядома 10 красавіка пасля сустрэчы гісторыка Мечыслава Супрона і старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя. Такім спосабам гарадскія ўлады правераць, ці ёсць цікавасць у інвестараў і гараджан да драўлянай архітэктуры.

Апошнім часам пачасціліся выпадкі зносу драўляных дамоў у Гродне. У гарвыканкаме гэты працэс называюць ачысткай горада ад састарэлага і непрыдатнага жылля. Але сярод пабудоў, выбраных пад знос, ёсць і дамы, якія ўяўляюць каштоўнасць для гісторыі горада, лічаць гісторыкі. Гэтыя нежылыя аб’екты пустуюць ужо па некалькі гадоў.

[the_ad id="112 956"]

Гісторык Мечыслаў Супрон на асабістым прыёме ў старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя прапанаваў гарадскім уладам даць старым пабудовам апошні шанец. Гродзенца выслухалі. У бліжэйшы час драўляныя пабудовы, якія прадстаўляюць гістарычную каштоўнасць, будуць выстаўлены на аўкцыён. Такім чынам у гарвыканкаме хочуць праверыць, ці знойдуцца пакупнікі.

Больш за ўсё Супрона і іншых гісторыкаў горада хвалююць дамы на вуліцы Міцкевіча (раён Новага свету) і на вуліцы Асіпенкі (былая Настаўніцкая калонія).

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=2 087 243 621 323 457&set=a.412 898 765 424 626&type=3&theater

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life