9 красавіка ў людзей на прыпынку грамадскага транспарту ля гарадскога парку заехаў аўтамабіль. Папярэдне кіроўца не справіўся з кіраваннем з-за перавышэння хуткасці. Пра гэта паведамляе volkovysk.by.
Як паведамляюць сведкі, ёсць пацярпелыя, сярод якіх дзіця. Па словах відавочцаў, над кіроўцам спрабавалі ўчыніць самасуд.
У выніку ДТЗ пацярпела 3 чалавекі, у тым ліку дзіця, паведаміў начальнік АДАІ Ваўкавыскага РАУС Яўген Леановіч.
— Хуткая даставіла ў прыёмны пакой дзвюх жанчын 49 і 68 гадоў і дзяўчынку 6 гадоў. Яны шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Зараз яны знаходзяцца пад наглядам лекараў, — распавяла «Гродзенскай праўдзе» галоўны ўрач Ваўкавыскай ЦРБ Алена Грыцкевіч.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Відэа з расповедам відавочцаў.